Беларуская Служба

У Аргенціне завялі справу на прэзідэнта краіны Альберта Фернандэса

27.08.2021 17:21
Яго абвінавачваюць у парушэнні каранавірусных абмежаванняў, якія ён сам жа і ўвёў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/Juan Ignacio Roncoroni Dostawca: PAP/EPA

Справу пачалі з-за апублікаваных на гэтым тыдні здымкаў з дня нараджэння жонкі Фернандэса, Фабіёлы Ян'ес. Святкаванне адбылося ў ліпені мінулага года з удзелам 12-ці. Ім ды прэзідэнту выставілі абвінавачанне.

У адміністрацыі прэзідэнта падкрэсліваюць, што Фернандэс з'явіўся ў суд яшчэ да абвяшчэння афіцыйнага расследавання, і прапанаваў у якасці кампенсацыі 4 месяцы запар пералічваць палову свайго заробку ў Нацыянальнаму Інстытут Мальбран, які займаецца вывучэннем каранавіруса.

Таксама Фернандэс папрасіў прабачэння ў аргенцінцаў і запэўніў, што такое больш не паўторыцца, і што ніхто з яго гасцей не захварэў.

Тым не менш, апазіцыя настойвае на імпічменце. Акрамя таго, у лістападзе ў Аргенціне адбудуцца парламенцкія выбары, а цяперашняя справа можа негатыўна адбіцца на рэйтынгу прыхільнікаў прэзідэнта.

У ліпені мінулага года ў Аргенціне быў адзін з самых цяжкіх перыядаў пандэміі. У той час дзейнічала забарона на любыя хатнія вечарыны, яе парушэнне каралася турэмным зняволеннем да двух гадоў.

ПР/юл